У ЗША з-за адсутнасці згоды працягваюць закрывацца ўстановы

2 октября 2013

Больш чым праблема. У ЗША з-за адсутнасці згоды заканадаўцаў па пытанні бюджэту на будучы год працягваюць закрывацца ўстановы. Пасля сусветна вядомай статуі Свабоды быў спынены доступ у многія музеі і нацыянальныя паркі. Фактычна спыніла працу касмічнае агенцтва НАСА. Па дамах адправіла большасць сваіх супрацоўнікаў і Міністэрства энергетыкі. Тое ж самае і са спецслужбамі. Дзярждэпартамент тэрмінова пераглядае свае расходы. Між тым, няздольнасць кангрэса і Белага дома прыйсці да адзінага меркавання адносна дзяржбюджэту плодзіць новых бяздомных. Паведамляецца, напрыклад, што сям'я з Індыяны павінна была атрымаць крэдыт на набыццё кватэры ва ўласнасць. Але цяпер дзяржслужачыя ў вымушаным адпачынку, і сям'я плаціць вялізныя грошы за пражыванне ў гатэлі. А пра тое, калі ж бюджэт, нарэшце, будзе прыняты, амерыканскія СМІ пакуль не паведамляюць.