У ЗША праз непагадзь затрыманыя тысячы рэйсаў

28 ноября 2019
Амерыканскія аэрапорты перапоўненыя пасажырамі. Толькі за мінулыя суткі ў Штатах затрымалі больш як 2 000 рэйсаў, каля сотні адмянілі. Прычына - моцныя снегапады і вецер. 

Непагадзь таксама прывяла да масавых блэкаўтаў. Без электрычнасці засталіся больш за 200 000 жыхароў штатаў Каліфорнія, Індыяна, Мічыган, Вісконсін і Кентукі.