У ЗША з-за маразоў часткова змерз Ніягарскі вадаспад

23 января 2019

Падобны выпадак адбыўся і летась. Прычына тая ж - анамальна нізкія тэмпературы. Зрэшты, турысты, якія прыехалі ўбачыць знакаміты вадаспад на свае вочы, ніколькі не засмучаныя. Яны з задавальненнем фатаграфуюць ледзяное царства - у сетках сотні здымкаў. Дарэчы, прагнозы сіноптыкаў несуцяшальныя - на наступным тыдні ў ЗША і Канадзе пахаладнее яшчэ больш.