У ЗША і Еўропе каранавірус адыходзіць

14 апреля 2020
У ЗША заявілі, што пік эпідэміі пройдзены. Паводле слоў кіраўніка Белага дома Дональда Трампа, у краіне спыніўся рост колькасці хворых на COVID-19 і памерлых ад інфекцыі. Ужо 1 мая Штаты могуць зняць абмежаванні. 

Стабілізуецца сітуацыя і ў некаторых краінах Еўропы. У Германіі паправілася больш за палову інфіцыраваных - гэта звыш 64 000 чалавек.

Зніжаецца колькасць новых ахвяр віруса ў Нідэрландах. Каб тэндэнцыя не змянілася, мясцовыя фермеры сёлета вырашылі раней абламаць бутоны квітнеючых цюльпанаў, каб аднадзіць людзей, якія масава фатаграфуюцца ў кветках.