Да паўднёвых меж ЗША не спыняецца паток бежанцаў з Цэнтральнай Амерыкі

2 ноября 2021

Набліжаецца новы караван больш як з 3 тысяч чалавек.  У калоне - дзеці. Многія не вытрымліваюць такога падарожжа. Фіксуюцца знясіленні, абязводжванні, ёсць выпадкі ліхаманкі дэнге, вядома нават аб смяротных зыходах.   Людзі разлічваюць на абяцаны амерыканскім урадам прытулак. Аднак прайсці дазволяць далёка не ўсім. На амерыкана-мексіканскай мяжы ўжо дзясяткі тысяч нелегалаў. У цэнтрах часовага ўтрымання праблемы з ежай і вадой.

Пры гэтым шлях да "амерыканскай мары" можа яшчэ і абарвацца ў любую хвіліну. У Мексіцы байцы Нацгвардыі абстралялі аўтамабіль з мігрантамі. Загінуў адзін чалавек, яшчэ чатыры - паранены.




Тэгі:

#Мигранты