У ЗША дамы на ўзбярэжжы ператварыліся ў ледзяныя скульптуры

3 марта 2020
Неверагодныя кадры прыходзяць з ЗША. За ноч дамы ў мястэчку на ўзбярэжжы возера Эры ператварыліся ў ледзяныя скульптуры.  Будынкі скаваныя лёдам. Таўшчыня скарынкі дасягае 90 сантыметраў. І хоць выглядае гэта сапраўды казачна, мясцовыя жыхары асцерагаюцца, што лёд можа разбурыць іх будынкі. Прычынай абледзянення стаў шторм. Пырскі вады траплялі на дамы і застывалі, ператвараючыся ў гіганцкія ледзяшы.