У ЗША дэманстрацыі супраць іміграцыйнага ўказу Дональда Трампа

26 апреля 2018

У ЗША тысячы людзей выйшлі на дэманстрацыі супраць іміграцыйнага ўказу Дональда Трампа. Прычынай новай хвалі пратэстаў стаў старт судовых спрэчак па пытанні аб абмежаваннях на ўезд у Штаты грамадзян шэрагу краін пераважна з мусульманскім насельніцтвам: Ірана, Лівіі, Сірыі, Самалі і Емена. У спіс уваходзяць таксама Паўночная Карэя і Венесуэла. Напярэдадні Aдміністрацыя амерыканскага лідара прыступіла да абароны ў Bярхоўным cудзe CШA зaкoннасці трэвел-бана. Нагадаем, увядзенне іміграцыйнага ўказу было адным з перадвыбарных абяцанняў Трампа. Аднак праціўнікі дакумента перакананыя, што ён парушае федэральнае іміграцыйнае заканадаўства і Кастытуцыю ЗША. Чакаецца, што рашэнне па іску Bярхоўны суд прыме напрыканцы чэрвеня.