У ЗША Boeing 737 MAX вярнуўся ў аэрапорт вылету з-за непаладак

27 марта 2019

Авіялайнер экстранна прызямліўся ў горадзе Арланда з-за парушэнняў у рабоце рухавіка. Самалёт ляцеў без пасажыраў. Паведамляецца, што праблемы не звязаны з камп'ютарнымі сістэмамі або праграмным забеспячэннем. Борт планавалася даставіць у штат Каліфорнія, дзе знаходзяцца на захоўванні іншыя лайнеры 737 MAX 8. Яны там  будуць да таго часу, пакуль Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне ЗША не дазволіць ізноў прымяняць самалёты гэтай кампаніі для пасажырскіх перавозак. Нагадаем, рашэнне аб прыпыненні палётаў было прынята пасля авіякатастрофы ў Эфіопіі, у якой загінулі 157 чалавек.