У ЗША арыштаваныя два чалавекі, якія планавалі тэракты ў штаце Місуры

28 ноября 2014

Паводле звестак следства, мужчыны хацелі ўчыніць выбух у Сент-Луісе і забіць кіраўніка паліцыі і пракурора горада Фергюсан. Мясцовым праваахоўнікам атрымалася выйсці на зламыснікаў пад выглядам прадаўцоў узрыўчаткі. Затрыманым прад'явілі абвінавачанні ў незаконным захоўванні зброі. У пачатку тыдня ў Фергюсане і іншых гарадах ЗША ўспыхнулі масавыя пратэсты супраць вынясення апраўдальнага вердыкта паліцэйскаму Дарэну Уілсану, які застрэліў цемнаскурага падлетка Майкла Браўна. Дэманстрацыі ператварыліся ў пагромы і сутыкненні з праваахоўнікамі. Па ўсёй краіне былі арыштаваныя больш за пяцьсот чалавек.