У ЗША 15-гадовы падлетак пагражаў учыніць масавыя забойствы ў школах штата Фларыда

19 февраля 2018

У ЗША 15-гадовы падлетак пагражаў учыніць масавыя забойствы ў некалькіх школах штата Фларыда. Паведамленні з пагрозамі ён публікаваў у Instagram. Вартавыя парадку вызначылі яго месцазнаходжанне і затрымалі. Юнак прызнаўся, што размяшчаў публікацыі ў Інтэрнэце з мэтай напалохаць свайго таварыша.

Тым часам у амерыканскай Фларыдзе сотні людзей выйшлі на марш у падтрымку ўзмацнення кантролю над абаротам зброі. Акцыя пачалася з хвіліны маўчання. Людзі ўшанавалі памяць 17 чалавек, якія загінулі 14 лютага пры страляніне ў школе. Агонь адкрыў былы вучань. Ён быў узброены вінтоўкай, якая прадаецца ў паляўнічых магазінах. Грамадскасць абураная тым, што стралок змог набыць стрэльбу легальным чынам.