У спушчальнай капсуле карабля "Саюз" на зямлю вярнуліся астранаўты з Расіі і ЗША

12 марта 2015

Сёння раніцай на зямлю ў спушчальнай капсуле касмічнага карабля "Саюз" вярнулася жанчына-касманаўт з Расіі Алена Сярова, яе калега Аляксандр Самакуцяеў, а таксама астранаўт NASA Бары Уілмар. Працягласць іх палёту на Міжнароднай касмічнай станцыі склала 169 сутак. Экіпаж выканаў больш як паўсотні навуковых эксперыментаў. Да таго як на борт МКС прыбудуць удзельнікі наступнай экспедыцыі, працу на станцыі будзе весці экіпаж у складзе Тэры Вертса, Антона Шкаплярова і Саманты Крыстафарэці.