У Савеце Бяспекі ААН сёння ўвечар пройдзе галасаванне наконт праекта рэзалюцыі па Сірыі

31 декабря 2016

Дакумент прапанавала расійская дэлегацыя. У рэзалюцыі гаворыцца пра падтрымку дамоўленасцяў аб спыненні агню ў арабскай рэспубліцы, дасягнутых пры пасрэдніцтве Масквы і Анкары, а таксама падкрэсліваецца "важнасць іх поўнага і неадкладнага выканання". Акрамя таго, згадваюцца хуткія перамовы паміж урадам Сірыі і апазіцыяй, якія пройдуць у Астане.