У Савеце Бяспекі ААН прапанавалі праект рэзалюцыі па Сірыі

18 сентября 2013
Сірыйскія ўлады перадалі Расіі новыя доказы прымянення хімічнай зброі ўзброенай апазіцыяй. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Расіі. У ноч на сераду расійскі дыпламат правёў у Дамаску перамовы з афіцыйнымі асобамі адміністрацыі прэзідэнта Башара Асада.

У Савеце Бяспекі ААН прапанавалі праект рэзалюцыі па Сірыі. Тэкст дакумента распаўсюдзілі на сустрэчы пастаяннай пяцёркі Савета, куды ўваходзяць Расія, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і Кітай. Разгляд праекта пачнецца ў найбліжэйшыя дні. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун раней заявіў, што рэзалюцыя павінна гарантаваць ліквідацыю хімічнай зброі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі. Зрэшты, вінаватых на Захадзе спрабуюць вызначыць датэрмінова. Дабіцца адзінства меркаванняў у Расіі і ЗША не атрымліваецца. Штаты і іх саюзнікі ўжо ў цяперашнім дакладзе бачаць доказы віны сірыйскіх уладаў і прасоўваюць у Савет Бяспекі свой праект рэзалюцыі па Сірыі з жорсткімі фармулёўкамі і пагрозай прымянення сілы супраць Дамаска.