У Сафіі падчас пратэстаў супраць COVID-пашпартоў адзін з актывістаў напаў на міністра адукацыі Балгарыі. Педагогі патрабавалі павышэння зарплаты і адмены каранцінных абмежаванняў. Ад атакі міністра не засцярог ні кардон сілавікоў, ні нават абдымкі аднаго з паліцэйскіх.
Школы краіны пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне, а ў ВНУ будуць дапускаць толькі студэнтаў і выкладчыкаў з пашпартам вакцынацыі.













