У Злучаных Штатах расследуюць адразу некалькі ўзброеных нападаў

25 сентября 2016

Ва ўніверсітэце Ілінойса невядомы адкрыў агонь на тэрыторыі кампуса - параненыя не менш як 14 чалавек. Паводле непацверджаных даных, двое з іх памёрлі. Раён здарэння ачэплены, вядзецца вышук стралка. А ля каледжа Эмерсан у Бостане двое невядомых атакавалі шасцярых чалавек нажамі і бутэлькамі. Адна з ахвяр - у крытычным стане. Матывы злачынцаў не вядомыя ні ў адным, ні ў другім выпадках. У Бостане ж арыштаваны адзін з падазроных.