У Сочы завяршыўся трохбаковы саміт Расія-Іран-Турцыя

22 ноября 2017

У Сочы завяршыўся трохбаковы саміт Расія-Іран-Турцыя, прысвечаны сірыйскаму ўрэгуляванню.

Лідары трох краін - Уладзімір Пуцін, Хасан Роўхані і Рэджэп Таіп Эрдаган - абмеркавалі запуск палітычнага працэсу ў Сірыі, сітуацыю ў зонах дээскалацыі і аказанне краіне гуманітарнай дапамогі. Прэзідэнт Расіі прапанаваў лідарам Турцыі і Ірана сумесна распрацаваць комплексную праграму пасляваеннага адраджэння Сірыі. Акрамя гэтага кіраўнікі краін вынеслі на абмеркаванне правядзенне Кангрэса нацыянальнага дыялогу. У прыватнасці, прэзідэнт Ірана заявіў, што для яго паспяховага правядзення неабходна каардынацыя пазіцый Масквы, Анкары і Тэгерана на ўсіх узроўнях.