У Сочы сёння стартаваў Кангрэс сірыйскага нацыянальнага дыялогу

29 января 2018

Гэта самыя маштабныя перамовы з пачатку грамадзянскай вайны ў арабскай рэспубліцы. Сустрэча сабрала больш за паўтары тысячы чалавек - гэта прадстаўнікі ўлад і так званай умеранай сірыйскай апазіцыі, парламентарыі, актывісты моладзевых рухаў, а таксама ўсіх народнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Назіраць за іх дыялогам будзе дэлегацыя ААН на чале са спецпасланнікам арганізацыі Стафанам дэ Містурам.

"Расія - стары сябар Сірыі. І мы лічым, што ў Сочы мы зможам прыйсці да пагаднення паміж рознымі палітычнымі сіламі ў нашай краіне. Галоўнае - дамагчыся міру і бяспекі".

"Усе гэтыя людзі прыляцелі ў Сочы з адной мэтай - знайсці рашэнне сірыйскага пытання. Першым чынам, мы павінны сустрэцца з апазіцыяй. У рэшце рэшт, мы ўсе сірыйцы".

"Я вельмі рады, што Расія падала нам платформу для перамоў з усімі канструктыўнымі сіламі нашай рэспублікі. Будзем спадзявацца на дадатны вынік".

Сёння краіны - гаранты рэжыму спынення агню ў арабскай рэспубліцы: Турцыя, Расія і Іран - праводзяць падрыхтоўчыя пасяджэнні з кіраўнікамі дэлегацый. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца заўтра. Галоўная мэта кангрэса - сфарміраваць камісію па распрацоўцы канстытуцыі Сірыі.