У Сочы сёння перамовы правядуць кіраўнікі Расіі, Турцыі і Ірана

14 февраля 2019

У Сочы сёння саміт па Сірыі. Трохбаковыя перамовы правядуць кіраўнікі Расіі, Турцыі і Ірана. Асноўная тэма - фарміраванне канстытуцыйнага камітэта краіны, які зоймецца распрацоўкай новага закона ў Сірыі. Абмяркуюць сітуацыю ў Ідлібе. Правінцыя на сёння з'яўляецца самай буйной і фактычна адзінай, дзе дагэтуль уладу ўтрымліваюць тэрарысты. Яшчэ адна важная тэма - вывядзенне войскаў ЗША з Сірыі.

Плануецца, што пазней з удзельнікамі саміта сустрэнецца Прэзідэнт Беларусі, які знаходзіцца ў Сочы з рабочым візітам.