У Сочы адкрылася пасяджэнне Кангрэса сірыйскага нацыянальнага дыялогу

30 января 2018
Суарганізатарамі форуму выступаюць Расія, Іран і Турцыя як краіны-гаранты рэжыму спынення агню ў Сірыі. Каб дамовіцца аб будучыні Арабскай Рэспублікі, у Расію прыляцелі больш за паўтары тысячы дэлегатаў: прадстаўнікі ўлад, апазіцыі, розных груп і рухаў. Галоўны акцэнт на канстытуцыйнае ўладкаванне Сірыі.