У Сочы аштрафавалі вадзіцеля канапы. Мужчына ўбудаваў у мяккую мэблю рухавік і ўстроіў камфартабельную паездку па галоўных вуліцах горада. Мясцовыя жыхары і турысты такі крэатыўны падыход вынаходцы ацанілі. А вось інспектараў збянтэжыла адсутнасць рамянёў бяспекі. На канапавага вадзіцеля склалі адміністрацыйны пратакол. Сам прадмет інтэр'еру канфіскаваны і змешчаны на стаянку. Далейшы лёс самаходнай мэблі пакуль невядомы.













