У Сочы шукаюць дзяцей, якіх панесла ў адкрытае мора

26 февраля 2020
Трагедыя ў Сочы. Дваіх падлеткаў панесла ў мора. Школьнікі гулялі на астраўку, а калі вырашылі вярнуцца на сушу, паспрабавалі перайсці раку, якая ўпадае ў мора. Бурны струмень збіў аднаго хлопчыка з ног, таварыш паспяшаўся яму на дапамогу. Хлопцаў з галавой накрыла хваля і панесла ад берага. Відавочцы выклікалі ратавальнікаў. Пошукі дзяцей праходзяць з дапамогай верталёта пры складаных умовах надвор’я. На Чорным моры пяцібальны шторм.