У саборы Парыжскай Божай Маці здарыўся пажар

15 апреля 2019

Тэрміновыя навіны прыходзяць у гэтыя хвіліны з Францыі. У саборы Парыжскай Божай Маці  здарыўся пажар. На кадрах з месца здарэння бачныя густыя клубы белага дыму, які ўзнімаецца ад даху будынка. Агнём ахоплена большая  частка даху, абваліўся шпіль.  Здарэнне з высокай ступенню верагоднасці звязваюць з рамонтнымі работамі, што праводзяцца ў будынку. Турыстаў і вернікаў эвакуіравалі. На месцы працуюць экстранныя службы. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.