У СМІ з'явіліся першыя кадры крушэння "Боінга-737"

18 мая 2018

Лайнер мясцовых авіяліній пацярпеў катастрофу праз некалькі хвілін пасля ўзлёту з аэрапорта сталіцы Кубы. Самалёт зваліўся на сельскагаспадарчыя ўгоддзі каля аднаго з тэрміналаў. Пакуль вядома, што на борце паветранага судна знаходзіліся 113 чалавек - гэта пасажыры і члены экіпажа. Самалёт накіроўваўся ў горад Альгін. Відавочцы паведамляюць пра некалькіх ацалелых. Іх павезлі на машынах хуткай дапамогі. На месца здарэння прыбыў кіраўнік Кубы Мігель Дыяс-Канель. У Гаване знаходзіцца пасольства нашай краіны. Мы звязаліся з прадстаўнікамі дыпмісіі. Яны ўдакладняюць, ці знаходзіліся на борце грамадзяне Беларусі.