У Славеніі на вуліцах ізноў вадамёты і конная паліцыя. Праціўнікі кавід-абмежаванняў ужо пяты тыдзень выходзяць на пратэст супраць абмежавальных мер. Гэтым разам натоўп заблакаваў адно з галоўных скрыжаванняў Любляны - былі затрыманні.
Пратэстная хваля ў Славеніі даўно выйшла за рамкі антыкавідных настрояў. Акрамя адмены абмежавальных мер мітынгоўцы патрабуюць адстаўкі кабінета міністраў і правядзення датэрміновых выбараў.













