У Славеніі бежанцы падпалілі палатачны лагер

22 октября 2015

Такім чынам мігранты выказалі пратэст супраць дзеянняў улад, якія, на іх думку, вельмі марудна рэгіструюць людзей. Акрамя таго, жыхары лагера ўвесь час скардзіліся на недахоп ежы, вады і коўдраў. Як вядома, мігранты перасякаюць тэрыторыю Славеніі транзітам. Іх мэта - краіны Заходняй Еўропы. У сувязі з гэтым Любляна прыняла спецыяльныя меры для абароны ад наплыву бежанцаў. Закрылася чыгуначная сувязь з Харватыяй, яе замянілі аўтобусамі, а таксама ўзмацніўся паліцэйскі кантроль на мяжы. Паралельна ўвялі ліміт на пропуск бежанцаў.