У Славакіі сутыкнуліся пасажырскі цягнік і лакаматыў

17 марта 2018

Аварыя адбылася недалёка ад Браціславы. У выніку сутыкнення цягнік часткова сышоў з рэек. Пацярпелі па меншай меры 18 чалавек, у тым ліку кіроўца лакаматыва і адно дзіця. Рух у гэтым кірунку часова прыпынены. На месца НЗ прыбылі брыгады ратавальнікаў, паліцэйскіх і медыкаў. Прычыны аварыі высвятляюцца.