У Славакіі сёння другі тур прэзідэнцкіх выбараў

30 марта 2019

Не вядомая да нядаўніх часоў шырокай публіцы адвакат Зузана Чапутава змагаецца за галоўную пасаду ў краіне з намеснікам старшыні Еўракамісіі па справах Энергасаюза Марашам Шэфчавічам. Паводле сацапытанняў, фаварытам з'яўляецца Чапутава. За яе свае галасы гатовыя аддаць каля 60,5 % выбаршчыкаў, за Шэфчавіча - 39,5 %. Абодва кандыдаты назвалі сваім прыярытэтам барацьбу з карупцыяй і рэформу праваахоўнай сістэмы. Пераможца выбараў зойме вышэйшую дзяржаўную пасаду 15 чэрвеня.