У казачнае падарожжа па свеце адправіўся Санта-Клаус

24 декабря 2016

Да Новага года застаецца роўна тыдзень. Гэты час, вядома ж, напоўнены чароўнымі момантамі, калі кожны можа хоць ненадоўга, але ўсё ж паверыць у казку. У сваё казачнае падарожжа па свеце адправіўся   Санта-Клаус. Сёлета першай краінай, якую ён наведаў, ізноў стала Расія: падарункі атрымалі дзеці на Далёкім Усходзе. Вясёлае навагодняе турнэ па традыцыі "адсочвае" Аб'яднанае камандаванне СПА Паўночнай Амерыкі. А ўсе дэталі аб ваяжы эксперты публікуюць на спецыяльным сайце. Менавіта там напісана, што даўжыня санак Санты складае 75 цукровых палачак або 150 цукерак, а шырыня - 80 цукерак. Вага санак на ўзлёце - 75 тысяч лядзянцоў. Гавораць, што арыенцірам для радараў служыць чырвоны нос аленя Рудольфа.