У сітуацыі з наяўнасцю біялабараторый на тэрыторыі Украіны разбіраўся Андрэй Сыч

13 марта 2022

Дакапацца да сутнасці, самі таго не падазраючы, дапамагаюць замежныя журналісты-расследавальнікі. Як, напрыклад, брытанцы з Bellingcat. Гэта як раз той выпадак, калі зброя ворага можа стрэліць у самога ворага. Расследавальнікі выдання і тыя, хто далучыўся да іх, знайшлі (увага!) звесткі аб дзяржаўным кантракце Мінабароны ЗША за 2017 год. Мэта кантракта - збор генетычных даных толькі з Расіі і толькі еўрапейскай расы для наступнага аналізу ў лабараторыях ва Украіне. І гэта ў той час, калі скандал з біялабараторыямі толькі пачынае разгарацца. Што ж, вельмі дарэчы.

Гэтыя аб'екты прыадкрылі вочы заходнім журналістам і абывацелям. Як лічыцца, дакументы пацвярджаюць сакрэтную ваенна-біялагічную дзейнасць ЗША на тэрыторыі Украіны. Навукоўцы да ўсяго іншага распрацоўвалі праект па вывучэнні пераносу патагенаў дзікімі птушкамі, якія мігрыруюць паміж Украінай і Расіяй. На 2022 год былі запланаваныя працы па вывучэнні магчымасці пераносу птушкамі афрыканскай чумы свінняў і сібірскай язвы. Апроч гэтага, у файлах зафіксаваныя эксперыменты з узорамі каранавіруса кажаноў. Больш падрабязна ў сітуацыі разбіраўся Андрэй Сыч (відэа).