У Сірыі ахвярамі авіяўдараў за апошні час сталі каля сотні чалавек

31 мая 2017

У Сірыі ахвярамі авіяўдараў міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША за апошні час сталі каля сотні чалавек, у іх ліку жанчыны і дзеці. З такой заявай выступіў на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН намеснік генеральнага сакратара па гуманітарных пытаннях Сцівен О'Браен. Ён заявіў, што сітуацыя на паўночным усходзе Сірыі рэзка пагаршаецца і заклікаў дабівацца доступу для гуманітарнай дапамогі праз мяжу і лінію размежавання, уключаючы доступ па зямлі з Алепа.

Тым часам Мінабароны Расіі паведаміла аб паспяховай ваеннай аперацыі супраць баевікоў "Ісламскай дзяржавы" ў Сірыі. Фрэгат "Адмірал Эсэн" і падлодка "Краснадар" ваенна-марскога флота запусцілі чатыры крылатыя ракеты "Калібр" па аб'ектах тэрарыстаў у раёне Пальміры. Паражаныя ўкрыцці, дзе знаходзілася цяжкая тэхніка і скопішчы баевікоў, перакінутых з Ракі.