У Сірыі ваююць каля шасцісот грамадзян Еўрасаюза

26 апреля 2013
Гэта больш  за 10  працэнтаў усіх баевікоў антыўрадавых сіл. У асноўным гэта грамадзяне Германіі, Францыі, Бельгіі і Вялікабрытаніі. Як лічаць каардынатары ЕС па барацьбе з тэрарызмам, калі гэтых людзей не заб'юць у Сірыі, то яны будуць уяўляць небяспеку пасля вяртання ў Еўропу, бо толькі малая частка з іх едзе ваяваць у Сірыю з рамантычных меркаванняў.  Большасць жа - з-за радыкальнай ісламісцкай прапаганды.