У Сірыі зноў пайшла ў ход хімзброя - чарговая правакацыя мясцовых баевікоў. Паводле звестак блізкаўсходніх СМІ, гэта адбылося ў аўторак на мяжы з Турцыяй. Атрутныя рэчывы пакінулі ў паветры жоўты след. Салдатам з сімптомамі атручэння дапамагаюць медыкі. Характэрна, што інцыдэнт адбыўся менш як за суткі да таго, як у Дамаску прайшла сустрэча прэзідэнта Сірыі Башара Асада са спецыяльным пасланнікам ААН і Лігі арабскіх дзяржаў Лахдарам Брахімі. Галоўная тэма - падрыхтоўка да пачатку мірнай канферэнцыі Жэнева-2. Афіцыйны Дамаск прыме ў ёй удзел, а вось апазіцыя пакуль не спяшаецца з рашэннем. Як гавораць яе прадстаўнікі, яны не прыедуць у Жэневу, калі ў перамовах будуць удзельнічаць Расія і Кітай.














