У Сірыі ўчынены тэракт

7 января 2017

Сённяшні дзень прынёс трывожныя навіны з Блізкага Усходу. У Сірыі ўчынены тэракт. 60 чалавек, паводле звестак турэцкага агенцтва Anadolu,  загінулі падчас выбуху ў горадзе  Аазаз на поўначы краіны за 7 кіламетраў ад мяжы з Турцыяй. Дзясяткі параненыя. Выбух адбыўся ля будынка мясцовага суда. Як паведамляецца, спрацавала бомба, якую залажылі ў  аўтамабіль. Раней горад быў шмат разоў атакаваны баевікамі групоўкі  "Ісламская дзяржава". З апаўночы 30 снежня ў Сірыі ўступіў у сілу рэжым спынення агню. Дамоўленасцяў удалося дасягнуць пры пасрэдніцтве Расіі і Турцыі. Абедзве краіны тады выступілі гарантамі выканання дамоўленасцяў.