Мемарандум аб іх стварэнні быў падпісаны на гэтым тыдні ў Астане. Паводле дакумента ў пазначаных раёнах павінны быць спыненыя ўсе баявыя дзеянні. Усяго такіх зон будзе чатыры ў розных частках краіны.
Яны ствараюцца на паўгода з магчымасцю аўтаматычнага прадаўжэння гэтага статусу на аналагічны тэрмін. Плануецца, што там пачнецца аднаўленне інфраструктуры, а таксама змогуць працаваць гуманітарныя арганізацыі. Усё гэта (па задумцы аўтараў ініцыятывы) павінна вярнуць мясцовых жыхароў. Краінамі-гарантамі перамір'я ў Сірыі выступаюць Расія, Іран і Турцыя.













