У Сірыі прагрымеў другі за дзень выбух

24 февраля 2017

Паводле слоў відавочцаў, яшчэ адна машына была падарваная тэрарыстамі "Ісламскай дзяржавы". Загінулі не менш як 8 чалавек. Здарэнне адбылося ў горадзе, які раней быў вызвалены ад ІДІЛ - ён знаходзіцца каля Алепа.

Нагадаем, першы выбух быў здзейснены недалёка ад Эль-Баба. Загінулі больш як 60 чалавек, дзясяткі пацярпелі. Сярод іх - сірыйскія вайскоўцы і мірныя жыхары. Выбух учыніў тэрарыст, які заехаў на КПП паўстанцаў Сірыйскай вольнай арміі.