У Сірыі працягваецца рэжым спынення агню

17 сентября 2016

Гэтая тэма стала галоўнай у гутарцы міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Джона Кэры. Падчас тэлефоннай размовы бакі сышліся ў меркаванні, што неабходна апублікаваць дамоўленасці па арабскай рэспубліцы, каб ухіліць любыя двухсэнсоўнасці ва ўспрыманні іх выканання. Між тым, да перамір'я далучыліся чатыры новыя населеныя пункты. Такім чынам, іх агульная колькасць павялічылася да 623. Працэс адводу войскаў і ўзбраенняў пакуль прыпынены ўрадавымі сіламі. Ёсць боязь, што радыкалы выкарыстаюць рэжым цішыні, каб перагрупіравацца і назапасіць моц. У правінцыях Алепа, Дамаск, Латакія, Хомс баевікі пры дапамозе артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню абстралялі шэраг населеных пунктаў. Тым часам бульдозеры ўжо пачалі расчышчаць паўночны ўезд у Алепа, каб даставіць гуманітарную дапамогу. Нагадаем, рэжым спынення баявых дзеянняў быў уведзены ў Сірыі 12 верасня паводле дамоўленасцяў Расіі і ЗША.