У Сірыі ўрадавыя войскі атрымалі буйную перамогу над баевікамі

20 мая 2013

Армейскія часткі ўзялі штурмам горад Эль-Кусейр на граніцы з Ліванам. Ён лічыцца адным з галоўных цэнтраў супраціўлення. Улады арганізавалі бяспечны калідор, якім мірныя жыхары могуць пакінуць горад. Колькасць загінуўшых баевікоў ідзе на сотні. Паводле слоў відавочцаў, мяцежнікі цэлымі атрадамі складаюць зброю і здаюцца.