У Сірыі пастаўлены на паток міжнародны гандаль чалавечымі органамі

25 апреля 2013

На фоне гучных сусветных навін апошніх тыдняў (гэта Бостан, Белгарад, французскія забастоўкі, землетрасенне ў Кітаі) неяк адышлі ў цень падзеі ў Сірыі. А паміж тым, апошняя інфармацыя, якая прыходзіць  з рэспублікі як мінімум  заслугоўвае ўвагі.     У Сірыі пастаўлены на паток міжнародны гандаль чалавечымі органамі. Дзіўная тэндэнцыя: целы забітых і параненых сталі вельмі хутка знікаць з поля бою. Іх забіраюць баевікі і проста ўзброеныя людзі. Дастаўляюць у шпіталь, але… не лечаць - прадаюць на органы. Асаблівы размах нечалавечы  бізнес набыў на поўначы краіны, у прыватнасці, у горадзе Алепа, які каля двух гадоў утрымліваюць мяцежнікі. Куды ідзе чорны экспарт?


Аб гэтым Лізавета Казакова.


У рынак чалавечых органаў ператварылі Сірыю яе так званыя сябры. Пастаянныя баявыя дзеянні ў шэрагу раёнаў краіны з'яўляюцца  крыніцай паставак забітых і параненых. Асаблівы попыт на іх ныркі і печань. Злачынцы канфіскоўваюць іх не толькі з трупаў, але і з цел параненых людзей,  паведамляе ліванскі тэлеканал Аль-Маядын. Здабыча  чорным экспартам накіроўваецца ў Францыю і ЗША. За трупы і выкрадзеных, якіх вывозяць з краіны  сірыйскія і замежныя баевікі, якія ваююць у Сірыі, атрымліваюць нядрэнныя сумы. Паводле некаторых звестак, свежае цела забітага каштуе 150 долараў ЗША. Жывы чалавек на органы каштуе ў дзясяткі разоў больш.    Некаторых сірыйцаў тэрарысты забіраюць для перапраўкі за мяжу, быццам,  на лячэнне, але потым трупы з адсутнымі ўнутранымі органамі знаходзілі на пустках і ў іншых аддаленых месцах.  Сведчанні відавочцы прыводзіць турэцкая газета Yur.


Большасць тых, хто становіцца ахвярай выкрадання, забіваюць. Пасля гэтага з цел загінуўшых забіраюцца печань, ныркі і вочы. Са мной таксама звязаліся невядомыя,  прапанавалі 300 тысяч  сірыйскіх фунтаў у абмен на цела майго  загінуўшага брата, які, знаходзячыся ў руках тэрарыстаў, быў па-зверску забіты.


Рэзка пайшла ўверх злачыннасць у Егіпце пасля вядомага  палітычнага перавароту. Гандаль органамі  ў краіне  строга забаронены, але ў Каіры  гэты прыбытковы артыкул  працвітае за кошт афрыканскіх бежанцаў. Ёсць  відэасведчанні з цэнтраў трансплантацыі. У  дакладзе адной гуманітарнай арганізацыі  згадваюцца амаль 60 падобных спраў, у тым ліку з удзелам дзяцей. Бежанцаў схіляюць  да аперацый з-за іх крайняй беднаты. Падобнае было ў Косава.  Калі ў краіне панавала безуладдзе, так званыя палявыя камандзіры вялі выгадны бізнес.  Злачынцы выманьвалі сваіх ахвяр на тэрыторыю Косава, абяцаючы ім парадку 20 тысяч  долараў  у абмен на  парныя  ўнутраныя органы. З заказчыкаў органаў бралі тысяч 110 - 130. Але пасля аперацыі донары не атрымлівалі нічога. Для чорных трансплантолагаў - двайны  навар. Але калі косаўскай справай хоць неяк  вымушаныя былі пасля займацца  еўрапейскія  структуры, то Сірыяй міжнародныя сілы  цікавяцца толькі з пазіцыі  прыбытковага месца. ЗША і Еўропу, у прыватнасці,  Францыю, цікавяць нафта, геаграфічнае становішча ў прывабным рэгіёне і, як апынулася, жывы бізнес -  пастаўкі  чалавечых органаў.  Сірыйскіх баевікоў, якія, як правіла, знаходзяцца пад крылом тэрарыстычных  арганізацый, Захад    шчодра спансіруе. Пры гэтым  расказвае  пра нейкую гуманітарную дапамогу насельніцтву, якое змагаецца за справядлівасць. Насамрэч ператвараюць  гэтае насельніцтва  ў жывы тавар. Застаецца толькі ўявіць, колькі зарабілі на прададзеных органах забітых і параненых лівійцаў.