Прычым у яго ўцягнутыя не толькі мясцовыя баевікі, але і грамадзяне ЗША, Францыі і Турцыі. Першым чынам іх цікавяць ныркі і печані, якія злачынцы выдаляюць не толькі з трупаў, але і з параненых людзей, паведамляе ліванскі тэлеканал Аль-Маядын. Паводле звестак відавочцаў, асаблівы размах гэты бізнес набыў на поўначы Сірыі, у прыватнасці, у горадзе Алепа, які вось ужо амаль два гады ўтрымліваюць мяцежнікі. Затым здабыча перапраўляецца ў Турцыю. За трупы і выкрадзеных лююдзей, якіх удалося пераправіць з краіны, тэрарысты атрымліваюць буйныя сумы. Паводле некаторых звестак, цела забітага каштуе 150 долараў ЗША, а за жывога чалавека плацяць у дзясяткі разоў больш.














