У Сірыі пасля доўгага перапынку адкрыліся школы

17 января 2018

На ўсходзе сірыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор сёння адзначаюць Дзень ведаў. У пасяленні Хатля 600 дзяцей прыйшлі ў школу, будынак якой раней баевікі выкарыстоўвалі замест турмы, дзе праводзілі масавыя кары. Усяго ж на ўсходнім беразе Еўфрата ўжо функцыянуюць чатыры з сямі школ.