У Сірыі загінулі 24 мірныя жыхары ў выніку чарговага авіяналёту

28 февраля 2018

У Сірыі 24 мірныя жыхары загінулі ў выніку чарговага авіяналёту ВПС міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальваюць ЗША. Гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва САНА. Удар прыйшоўся на ўсходні прыгарад Дэйр-эз-Зора. Большасць параненых у крытычным стане. У сувязі з чарговым ударам Міністэрства замежных спраў Сірыі звярнулася ў Савет Бяспекі ААН з заклікам "пакласці канец ваенным злачынствам кааліцыі".