У Сірыі новы віток напружанасці

8 февраля 2018

Сілы міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША нанеслі наймагутны ўдар па прыхільніках арміі ўрада. Пад агнём апынуліся адразу некалькі атрадаў, якія рэгулярна разам з войскамі Башара Асада змагаюцца з тэрарыстамі. Лік загінуўшых - больш за сотню. Як паведамляе "Рэйтэр", сярод ахвяраў ёсць і вайскоўцы ўрадавай арміі. Як растлумачылі ў Пентагоне, удар быў у адказ. Такія дзеянні, распачатыя ў адказ на "несправакаванае нападзенне на штаб "Сіл дэмакратычнай Сірыі", якіх падтрымліваюць амерыканцы. Афіцыйны Дамаск назваў авіяўдары ЗША адкрытай агрэсіяй.