У Сірыі пачаўся важны этап у барацьбе з баевікамі "Ісламскай дзяржавы"

14 января 2016

Урадавыя войскі цалкам вызвалілі галоўную апору экстрэмістаў у Латакіі - горад Сальму. Тэрарысты займалі гэты населены пункт чатыры гады і замініравалі яго амаль цалкам. Зараз там узмоцнена працуюць сапёры. За апошні час сірыйскім войскам атрымалася сур'ёзна прасунуцца на поўнач і паўночны ўсход правінцыі. За два дні яны змаглі заняць сем стратэгічных вышынь. Зрабіць гэта ўдалося дзякуючы падтрымцы расійскай авіяцыі. Штодня самалёты наносяць прыцэльныя ўдары па пазіцыях баевікоў.