У Сірыі пачаліся парламенцкія выбары

13 Красавіка 2016

Па ўсёй краіне адкрылася больш як сем тысяч выбарчых участкаў. Па паведамленнях інфармацыйных агенцтваў, галасаванне праходзіць без здарэнняў. Улады краіны прынялі павышаныя меры бяспекі. Выбары ў сірыйскі парламент праводзяцца на шматпартыйнай аснове. За 250 месцаў у Народны савет, палова з якіх традыцыйна адводзіцца прадстаўнікам рабочых і сялян, барацьбу будуць весці прыкладна тры з паловай тысячы кандыдатаў. Яны абіраюцца шляхам усеагульнага, прамога і таемнага галасавання тэрмінам на чатыры гады. Папярэднія выбары ў парламент Сірыі адбыліся ў 2012 годзе. Тады перамогу атрымалі кандыдаты блока "Нацыянальнага адзінства", якія былі вылучаны кіруючай партыяй "Баас". Для асвятлення выбараў у Сірыю запрошаныя 160 прадстаўнікоў замежных СМІ.