У Сірыі ідзе падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў

2 мая 2014

Учора завяршылася працэдура рэгістрацыі заявак ад тых, хто гатовы прыняць удзел у барацьбе за вышэйшую дзяржаўную пасаду. Усяго былі атрыманыя 24 заяўкі, у тым ліку і ад дзеючага сірыйскага прэзідэнта Башара Асада. Працэдура зацвярджэння кандыдатаў разлічаная на 5 дзён. 7 мая пачынаецца перадвыбарная кампанія. У ліку прэтэндэнтаў - дэпутат парламента Сірыі Махір Абдул Хафіз Хаджар. Кандыдатам стаў і былы парламентарый Хасан Абдула Нуры. Галасаванне пройдзе 3 чэрвеня.