У Сірыі баевікі-ісламісты вызвалілі з палону групу манашак

1 марта 2014
У Сірыі баевікі-ісламісты вызвалілі з палону групу манашак і ігуменню, захопленых у манастыры горада Маалула. Палонных з праваслаўнага манастыра святой Фёклы трымалі на сірыйска-ліванскай мяжы. Як паведамляюць арабскія СМІ, каб іх вызваліць, улады выпусцілі з турмы сям'ю аднаго з лідараў радыкальнага ісламісцкага руху. Сёння ў Дамаску прайшло падзячнае набажэнства з нагоды выратавання манашак. Адзначым, хрысціянства вызнаюць каля 10 працэнтаў жыхароў Сірыі - пераважна жыхары буйных гарадоў.