У Сірыі актывізаваліся баевікі. Яны ўжо змагаюцца паміж сабой

19 сентября 2013

У бітвах на мяжы з Турцыяй загінулі пяць байцоў, звязаных з Аль-Каідай. Забілі іх паўстанцы з другой групіроўкі Армія вызвалення Сірыі. Яшчэ каля 100 мяцежнікаў трапілі да іх у палон. Пры гэтым, як адзначаюць эксперты, радыкальных баевікоў у радах сапернікаў улады значна больш, чым умераных. Як весці з імі перамовы? Хто на гэта пойдзе? Пытанні застаюцца пакуль без адказаў.