У Сіднеі прайшла акцыя пратэсту супраць стварэння ў грамадстве негатыўнага вобраза ісламу

24 января 2015

У Сіднеі прайшла акцыя пратэсту супраць стварэння ў грамадстве негатыўнага вобраза ісламу і высмейвання прарока Мухамеда. На дэманстрацыю пад назвай "Я - мусульманін" выйшлі больш як восемсот чалавек. Нагадаем, што ў сярэдзіне студзеня мусульмане ў многіх кутках свету правялі  маршы пратэсту супраць публікацыі чарговай карыкатуры на прарока Мухамеда французскім часопісам "Шарлі Эбдо".  Кіраўніцтва штотыднёвіка пайшло на такі крок пасля тэракту, які ўчынілі ісламісты ў парыжскім офісе выдання і ахвярамі якога сталі 12 чалавек. Падчас дэманстрацыі паліцыя затрымала 14 чалавек, але наогул акцыя прайшла мірна.