У Сібіры распаўсюджванне пажараў удалося знізіць у пяць разоў

3 августа 2019
113 тысяч гектараў лесу без агню. У Сібіры распаўсюджванне пажараў удалося знізіць у пяць разоў. Самалёты Мінабароны Расіі ажыццявілі больш за сотню вылетаў у цяжкадаступныя раёны і патушылі звыш 80 буйных ачагоў. Тым часам эксперты падлічваюць урон ад разгулу вогненнай стыхіі ў тайзе. Сума ўжо перавысіла 2 з паловай мільярды расійскіх рублёў.