У Сібіры працягвае расці плошча лясных пажараў

17 апреля 2015

Толькі за суткі лік узгаранняў павялічыўся больш чым на 10%. Паводле апошніх звестак, лясы гараць на 118 з паловай тысячах гектараў у пяці рэгіёнах Расіі. Атрымалася ліквідаваць 65 лясных пажараў у Бураціі і Забайкальскім краі. Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў эксперты называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём і падпалы сухой травы. Асобы, адказныя за супрацьпажарную падрыхтоўку рэгіёнаў у небяспечны перыяд, панясуць пакаранне.